Полное название УО: | Государственное учреждение образования «Кировская средняя школа Жлобинского района» |
Тип учреждения: | Учреждение общего среднего образования |
Юридический адрес: | Гомельская область, Жлобинский р-н, д. Кирово, ул. Кировская, 46 |
Сайт школы: | https://kirovo.sh.zhlobinedu.by |
Email: | kirovo.sh@zhlobinedu.by |
Телефон приёмной: | 8 (02334) 36146 |
Директор школы
Ловецкий Александр Леонидович
на укрепление материально — технической базы
государственного учреждения образования
«Кировская средняя школа Жлобинского района»
Отдел образования
Жлобинского райисполкома
Гомельской области
АСБ Беларусбанк, филиал 312
благотворительный счёт
р/с BY41АКВВ36424180016433200000BYN
БИК АКВВВY2X
Для ГУО «Кировская средняя школа Жлобинского района»
При платеже через М-банкинг или интернет-банкинг необходимо указать УНП 490495469
Кировская средняя школа УПН 490495469
Музей «Памяць»
Музеі – захавальнікі памяці гісторыі народа – адыгрываюць важную ролю ў выхаванні ў дзяцей і моладзі патрыятызму і пачуцця гонару за гістарычную і культурную спадчыну нашай Айчыны. Не выхаваць нам патрыёта-грамадзяніна без краязнаўства, без ведання гісторыі малой радзімы, сваіх гістарычных каранёў. Менавіта, у гэтым галоўная роля школьнага музея – выхаваць на мясцовым матэрыяле патрыёта свайго краю.
У Кіраўскай школе яшчэ ў 50-60я гады вучні і настаўнікі сабралі фотакарткі загінуўшых воінаў-землякоў, а калгас заказаў партрэты. Яны былі аформлены на стэндах у карыдорах. Памятаю, як мы ганарыліся тым, што там былі і нашы браты і бацькі. А пазней вялікая работа была праведзена настаўнікам рускай мовы і літаратуры Скрыннікавай Н.У. і піянерважатай Цярэнцьевай Н.М. па перапісцы з роднымі воінаў, якія вызвалялі вёскі Кіраўскага с/С ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Родныя вызваліцеляў запрашаліся на святы ў школу, на Дзень Перамогі.
У гэты ж час механізатары калгаса сталі ўсё часцей знаходзіць у зямлі зброю часоў вайны. Тады і паўстала пытанне аб тым, што гэта ж усё трэба дзесьці размясціць, запісаць у кнігу, праводзіць работу па рэстаўрацыі, вывучэнні прадметаў, іх далейшым даследаванні.
І. Агульныя звесткі аб музеі
Рашэнне аб адкрыцці музея было прынята 10.10.1982г.. Кіраўніком была назначана настаўнік беларускай мовы і літаратуры Самусенка В.В. А партрэты воінаў-землякоў, пісьмы з вайны, перапіска з роднымі воінаў-вызваліцеляў, іх фатакарткі, зброя часоў вайны – сталі першымі экспанатамі музея.
Плошча музея 42м2. Сёння гісторыка-краязнаўчы музей “Памяць” ва ўстанове адукацыі Кіраўскай сярэдняй школы – гэта вынік мэтанакіраванай творчай пошукава-даследчай работы ўсяго калектыву, бацькоў, грамадскасці.
Узначальвае работу — савет музея, які выбіраецца на сходзе актыву.
Савет музея на сваіх пасяджэннях вырашае пытанні, што ўключыць у фонды музея, разглядае і зацвярджае планы, справаздачы пошукавых груп, абмяркоўвае асноўныя пытанні дзейнасці музея, арганізуе падрыхтоўку экскурсаводаў, праводзіць вучобу актыву, падбірае заданні класам па навукова-даследчай і пошукавай рабоце.
У савет музея і яго актыў уваходзяць класныя кіраўнікі, настаўнік гісторыі, геаграфіі, якія кіруюць навукова-даследчай і навукова-асветніцкай работай.
МЭТА работы музея: фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучняў, далучэнне іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры, беражлівых адносін да помнікаў гісторыі, культуры, прыроды.
— выяўленне, вывучэнне,захаванне і належнае выкарыстанне музейных прадметаў;
— удзел у рашэнні вучэбна-выхаваўчых задач школы;
— ахова і прапаганда помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;
— правядзенне грамадска-карыснай і культурна-асветніцкай работы сярод вучняў, бацькоў, грамадскасці.
ІІ. Навукова-даследчая работа і камплектаванне фондаў
Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці музея за апошнія гады быў удзел у рэспубліканскай акцыі “Жыву ў беларусі і тым ганаруся”.
У гэтым годзе работа савета музея вядзецца па тэме “Вялікай Перамозе — 70”:
— перааформлены альбом “Байцы ўспамінаюць мінулыя дні”;
— сабраны матэрыялы-ўспаміны вязняў і аформлены стэнд “Малалетнія вязні фашызму”. У школе праводзяцца ўрокі памяці, лінейкі-памяці, прысвечаныя знакамітым землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны .
Былі праведзены і літаратурныя чытанні па твору А.Капусціна “Гучаць далёкія струны” пра нашага земляка – Героя Савецкага Саюза М.К. Кавалёва. Абмяркоўваўся матэрыял-даследаванне “Дзяўчына з Кірава” аб уражэнцы нашай вескі, Самусенцы А.Р., намесніку камандзіра першага танкавага батальена 1-ай гвардзейскай танкавай брыгады, гвардыі капітане.
Незабыўнае ўражанне пакідаюць мітынгі памяці і сустрэчы з ветэранамі вайны.
Па напрамку “Мая школа – часціца майго жыцця” аформлена экспазіцыя “Школа ў будні і святы” і амаль дапісаны летапіс, праводзяцца выставы падчас сустрэчы з выпускнікамі, выпускаецца газета.
Навуковы фонд архіва музея на пачатак 2014 года больш за 100 адзінак.
За перыяд акцыі было сабрана 46 музейных прадметаў.
Найбольш цікавыя паступленні: кнігі выпускніка школы, начальніка разведкі, палкоўніка Скрыннікава М.Ф.,удзельніка вайны ў Афганістане, чарнільніца і ручкі пасляваенных гадоў, школьная і піянерская форма 70-х пачатку 90-х гадоў і інш., работы мастака Кіраўшчыны Рубанава Пятра .
ІІІ. Экспазіцыйная работа
Тэматыка выстаў, а іх 21, амаль супадае з раздзеламі экспазіцыі, а яны наступныя:
— “Кірава-Святое”;
— “Легенды Святога возера”;
— “Свята-Пакроўская царква”;
— “Па новай дарозе”;
— “Гераічны подзвіг народа бессмяротны”;
— “Настаўнікі – удзельнікі вайны”;
— “Малалетнія вязні фашызму”;
— “Зброя часоў вайны”;
— “Служаць Радзіме выпускнікі”;
— “Воіны- інтэрнацыяналісты”;
— “Афіцэр – прафесія гераічная”;
— “Чарнобыль – боль майго сэрца — “Учора, сёння Кірава”;
— “Мастак Кіраўшчыны”;
— “Школа ў будні і святы” і інш.
IV. Фондавая работа
У музеі знаходзіцца 540 экспанатаў. Афармляецца пастаянна ўліковая дакументацыя.
Састаўляюцца акты прыёму экспанатаў, ёсць пашпарт музея, кніга водгукаў .
Праводзіцца інвентарызацыя фондаў, рэстаўрацыя прадметаў, забяспечана сахраннасць, тэмпературны рэжым.
V. Навукова-адукацыйная работа
За апошні гады наш музей наведала 1604 чалавек, праведзена 81 экскурсія, 12 лекцый. За час дзейнасці музея пры ім працавалі: краязнаўчы гурток, факультатывы: “Кіравазнаўства”, “Гісторыя Жлобіншчыны”, “Мая Айчына”, “Гісторыя роднага краю”.
Зараз работа музея агранізавана па прынцыпу “Вучань – экскурсавод”.
Заахвочаныя дадзенай работай вучні праводзяць экскурсіі па экспазіцыях музея. Заняткі вядуцца як у кабінетах, так і ў музеі, каля помніка, на даму ў ветэранаў, вязняў фашысцкіх лагераў, на могілках, дзе пахаваны ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Праводзяцца тэматычныя выставы, агляд літаратуры па тэмах, працаюць валанцерскія атрады.
Вывады
За перыяд работы у музеі наладзіўся своеасаблівы дыялог пакаленняў, калі да пошукавай і творчай дзейнасці далучыліся дзеці, іх бацькі, бабулі і дзядулі. І гэта радуе. І таму сёння музей нашай школы – гэта і культурна-асветніцкі і навукова-даследчы цэнтр. А гэта надае ўпэўненасці, што сямейныя сувязі ўмацоўваюцца, фарміруецца грамадзянская пазіцыя ў адносінах да Беларусі, а, значыць, музей – цэнтр ідэйна-патрыятычнага выхавання моладзі.
Этнаграфічны музей
ДУА “Кіраўская сярэдняя школа Жлобінскага раёна” быў адкрыт 1 сакавіка 1993г. Плошча памяшкання 25м2.
Мэта работы музея: ствараць умовы для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі, далучэння іх да агульначалавечай культуры, беражлівых адносін да помнікаў этнаграфіі.
Для дасягнення мэты савет музея рашае наступныя задачы:
— далучэнне моладзі да пошукава-даследчай дзейнасці;
— захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы;
— выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю сродкамі музейнай дзейнасці;
— адраджэнне і перайманне традыцый рэгіянальнай культуры;
— выяўленне і заахвочванне лепшых вучняў этнаграфічнага профілю, папулярызацыя вопыту іх даследчай культурна-асветніцкай дзейнасці.
Асноўнымі напрамкамі ў дзейнасці музея :
— вывучэнне старажытных рамёстваў Кіраўшчыны;
— народная творчасць;
— культурная спадчына;
— таленавітыя людзі краю.
Савет музея складае перспектыўныя планы паходаў па родным краі, заахвочвае вучняў да ўдзелу ў конкурсах, рыхтуе экскурсіі, плануе збірацельскую работу для камплектавання фондаў.
Навуковы архіў музея на сёння – 56 адзінак.
Колькасць набытых музейных прадметаў за перыяд 2009-2013 склаў 74 адзінкі.
Найбольш цікавыя з іх: вязаныя сурвэткі, вазы, абрус, касынкі, падстаканнікі, варатнічок для школьнай формы, вышываныя навалачкі, сарочкі
Асобую цікавасць прадстаўляюць прылады працы, якія паказваюць працэс апрацоўкі льну: мялка, якая мяла сушаны лён; мяліца, якая аддзяляла кайстру; трапло, якое рабіла валокны льну больш мяккімі, і грэбень, які ачэсваў валокны. Гэтыя чэсаныя валокны льну раней называлі кужаль. Ёсць і старадаўні станок для прадзення нітак – калаўрот, таксама – прасніца, верацяно, матавіла. З матавіла ніткі наматваюцца на спецыяльныя колышкі на сцяне. Гэты працэс і ёсць спосаб навіўкі асновы ткацтва. Аснова потым пераносіцца на навой кросен
Экспазіцыйная работа, раздзелы экспазіцыі:
1. Прадметы хатняга ўжытку.
2. Прылады працы сялянскай хаты ў полі і лузе.
3. Прылады працы гаспадара і гаспадыні.
4. Працэс апрацоўкі льну.
5. Народная творчасць.
За гады дзейнасці акцыі сабраны і даследаваны матэрыялы да раздзелаў:
6. Старажытныя рамёствы.
7. Культурная спадчына.
8. Таленавітыя людзі краю.
Сабраны і аформлены альбом “Анталогія беларускай песні”, “Радзінна-хрэсбінная абраднасць”.
Даследчыя работы вучняў: “Беларускія калыханкі. Калыханкі, што спявалі нам маці” , “Пацешкі, забаўлянкі і гульні нашай вёскі”, “Вясельная абраднасць”, “Пахаванне. Памінкі. Дзяды”, “Зімовыя абрады і песні”, “Бабулька так лячыла…” Працягваецца работа па тэме “Таленавітыя людзі вёскі і іх рамёствы”.
У экспазіцыі музея знаходзяцца амаль усе экспанаты АФ і НД – 370 адзінак.
Былі арганізаваны выставы: “Ткацкія вырабы мясцовых мастачак”, “Ручнікі вясковай мастачкі Дзядковай К.”
Дзіцячыя выставы: “Зрабілі сваімі рукамі”, “Калядная зорка”, “Выпільваем лобзікам”, “Нашы рукадзельніцы” і іншыя.
Фондавая работа
Усяго ў музеі 376 адзінак асноўнага і навукова-дапаможнага матэрыялу.
Вядзецца афармленне ўліковай дакументацыі экспанатаў , пашпарт музея, кніга водгукаў. Савет музея сочыць за зберажэннем музейных прадметаў, іх інвентарызацыяй, размяшчэнні ў вітрынах.
Будынак Кіраўскай школы пабудаваны ў 1978 годзе (васьмігодка), у
1991 годзе пабудавана прыбудова. У школе функцыяніруе 28 вучэбных
кабінетаў, 2 майстэрні, 1 спартыўная зала, камп’ютарны клас, бібліятэка,
этнаграфічны музей, гісторыка-краязнаўчы музей “Памяць”, гульнёвы
пакой для вучняў пачатковых класаў. Навучаецца 160 вучняў у 1-11
класах. У 1-4 класах навучаецца 68 вучняў.
Дырэктар школы — Лавецкі Аляксандр Леанідавіч, першая катэгорыя
(2017г.), 15 гадоў педагагічнага стажу.
Намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце:
Сальнік Таццяна Мікалаеўна, 1 катэгорыя (2001г.), 33 гады
педагагічнага стажу;
Лемех Галіна Сяргееўна, 1 катэгорыя (2019 г.), 12 гадоў
педагагічнага стажу.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце — Панамарчук Наталля
Аляксандраўна, 1 катэгорыя (2000г.), 35 гадоў педагагічнага стажу,
Педагог сацыяльны (0,5 стаўкі па сумяшчальніцтву) Канстанцінава
Святлана Мікалаеўна.
У школе працуе 19 настаўнікаў (1 па сумяшчальніцтву), 1
бібліятэкар.
З іх мае вышэйшую адукацыю — 17 настаўнікаў
сярэднюю спецыяльную — 2 настаўніка
Акция МЧС «Не прожигай свою жизнь!»
В Жлобинском районе с 8 ноября стартует акция МЧС «Не…
Шестой школьный день 28.10.2023
Интеллектуальная игра «Знатоки осени» Физкультурно-оздоровительно мероприятие «Осенние забавы»
Родина моя Беларусь в лицах
26 октября для учащихся VIII-XI классов провели единый час информирования…