Полное название УО:Государственное учреждение образования «Кировская средняя школа Жлобинского района»
Тип учреждения:Учреждение общего среднего образования
Юридический адрес:Гомельская область, Жлобинский р-н, д. Кирово, ул. Кировская, 46
Сайт школы:https://kirovo.sh.zhlobinedu.by
Email:kirovo.sh@zhlobinedu.by
Телефон приёмной:8 (02334) 36146

Директор школы

Ловецкий Александр Леонидович


Реквизиты для благотворительной помощи

на укрепление материально — технической базы

государственного учреждения образования 

«Кировская средняя школа Жлобинского района»

Отдел образования

Жлобинского райисполкома

 Гомельской области

АСБ Беларусбанк, филиал 312

благотворительный счёт 

р/с BY41АКВВ36424180016433200000BYN 

БИК АКВВВY2X

Для ГУО «Кировская средняя школа Жлобинского района»

При платеже через М-банкинг или интернет-банкинг необходимо указать УНП 490495469

Кировская средняя школа УПН 490495469

Информация о школе

Краеведческий музей «Память»

Музей «Памяць»

Музеі – захавальнікі памяці гісторыі народа – адыгрываюць важную ролю ў выхаванні ў дзяцей і моладзі патрыятызму і пачуцця гонару за гістарычную і культурную спадчыну нашай Айчыны. Не выхаваць нам патрыёта-грамадзяніна без краязнаўства, без ведання гісторыі малой радзімы, сваіх гістарычных каранёў. Менавіта, у гэтым галоўная роля школьнага музея – выхаваць на мясцовым матэрыяле патрыёта свайго краю.

У Кіраўскай школе яшчэ ў 50-60я гады вучні і настаўнікі сабралі фотакарткі загінуўшых воінаў-землякоў, а калгас заказаў партрэты. Яны былі аформлены на стэндах у карыдорах. Памятаю, як мы ганарыліся тым, што там былі і нашы браты і бацькі. А пазней вялікая работа была праведзена настаўнікам рускай мовы і літаратуры Скрыннікавай Н.У. і піянерважатай Цярэнцьевай Н.М. па перапісцы з роднымі воінаў, якія вызвалялі вёскі Кіраўскага с/С ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Родныя вызваліцеляў запрашаліся на святы ў школу, на Дзень Перамогі.

У гэты ж час механізатары калгаса сталі ўсё часцей знаходзіць у зямлі зброю часоў вайны. Тады і паўстала пытанне аб тым, што гэта ж усё трэба дзесьці размясціць, запісаць у кнігу, праводзіць работу па рэстаўрацыі, вывучэнні прадметаў, іх далейшым даследаванні.

І. Агульныя звесткі аб музеі

Рашэнне аб адкрыцці музея было прынята 10.10.1982г.. Кіраўніком была назначана настаўнік беларускай мовы і літаратуры Самусенка В.В. А партрэты воінаў-землякоў, пісьмы з вайны, перапіска з роднымі воінаў-вызваліцеляў, іх фатакарткі, зброя часоў вайны – сталі першымі экспанатамі музея.

Плошча музея 42м2. Сёння гісторыка-краязнаўчы музей “Памяць” ва ўстанове адукацыі Кіраўскай сярэдняй школы – гэта вынік мэтанакіраванай творчай пошукава-даследчай работы ўсяго калектыву, бацькоў, грамадскасці.

Узначальвае работу — савет музея, які выбіраецца на сходзе актыву.

Савет музея на сваіх пасяджэннях вырашае пытанні, што ўключыць у фонды музея, разглядае і зацвярджае планы, справаздачы пошукавых груп, абмяркоўвае асноўныя пытанні дзейнасці музея, арганізуе падрыхтоўку экскурсаводаў, праводзіць вучобу актыву, падбірае заданні класам па навукова-даследчай і пошукавай рабоце.

У савет музея і яго актыў уваходзяць класныя кіраўнікі, настаўнік гісторыі, геаграфіі, якія кіруюць навукова-даследчай і навукова-асветніцкай работай.

МЭТА работы музея: фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучняў, далучэнне іх да нацыянальнай і агульначалавечай культуры, беражлівых адносін да помнікаў гісторыі, культуры, прыроды.

— выяўленне, вывучэнне,захаванне і належнае выкарыстанне музейных прадметаў;

— удзел у рашэнні вучэбна-выхаваўчых задач школы;

— ахова і прапаганда помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;

— правядзенне грамадска-карыснай і культурна-асветніцкай работы сярод вучняў, бацькоў, грамадскасці.

ІІ. Навукова-даследчая работа і камплектаванне фондаў

 Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці музея за апошнія гады быў удзел у рэспубліканскай акцыі “Жыву ў беларусі і тым ганаруся”.

У гэтым годзе работа савета музея вядзецца па тэме “Вялікай Перамозе — 70”:

— перааформлены альбом “Байцы ўспамінаюць мінулыя дні”;

— сабраны матэрыялы-ўспаміны вязняў і аформлены стэнд “Малалетнія вязні фашызму”. У школе праводзяцца ўрокі памяці, лінейкі-памяці, прысвечаныя знакамітым землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны .

Былі праведзены і літаратурныя чытанні па твору А.Капусціна “Гучаць далёкія струны” пра нашага земляка – Героя Савецкага Саюза М.К. Кавалёва. Абмяркоўваўся матэрыял-даследаванне “Дзяўчына з Кірава” аб уражэнцы нашай вескі, Самусенцы А.Р., намесніку камандзіра першага танкавага батальена 1-ай гвардзейскай танкавай брыгады, гвардыі капітане.

Незабыўнае ўражанне пакідаюць мітынгі памяці і сустрэчы з ветэранамі вайны.

Па напрамку “Мая школа – часціца майго жыцця” аформлена экспазіцыя “Школа ў будні і святы” і амаль дапісаны летапіс, праводзяцца выставы падчас сустрэчы з выпускнікамі, выпускаецца газета.

Навуковы фонд архіва музея на пачатак 2014 года больш за 100 адзінак.

За перыяд акцыі было сабрана 46 музейных прадметаў.

Найбольш цікавыя паступленні: кнігі выпускніка школы, начальніка разведкі, палкоўніка Скрыннікава М.Ф.,удзельніка вайны ў Афганістане, чарнільніца і ручкі пасляваенных гадоў, школьная і піянерская форма 70-х пачатку 90-х гадоў і інш., работы мастака Кіраўшчыны Рубанава Пятра .

ІІІ. Экспазіцыйная работа

Тэматыка выстаў, а іх 21, амаль супадае з раздзеламі экспазіцыі, а яны наступныя:

— “Кірава-Святое”;

— “Легенды Святога возера”;

— “Свята-Пакроўская царква”;

— “Па новай дарозе”;

— “Гераічны подзвіг народа бессмяротны”;

— “Настаўнікі – удзельнікі вайны”;

— “Малалетнія вязні фашызму”;

— “Зброя часоў вайны”;

— “Служаць Радзіме выпускнікі”;

— “Воіны- інтэрнацыяналісты”;

— “Афіцэр – прафесія гераічная”;

— “Чарнобыль – боль майго сэрца — “Учора, сёння Кірава”;

— “Мастак Кіраўшчыны”;

— “Школа ў будні і святы” і інш.

IV. Фондавая работа

У музеі знаходзіцца 540 экспанатаў. Афармляецца пастаянна ўліковая дакументацыя.

Састаўляюцца акты прыёму экспанатаў, ёсць пашпарт музея, кніга водгукаў .

Праводзіцца інвентарызацыя фондаў, рэстаўрацыя прадметаў, забяспечана сахраннасць, тэмпературны рэжым.

V. Навукова-адукацыйная работа

За апошні гады наш музей наведала 1604 чалавек, праведзена 81 экскурсія, 12 лекцый. За час дзейнасці музея пры ім працавалі: краязнаўчы гурток, факультатывы: “Кіравазнаўства”, “Гісторыя Жлобіншчыны”, “Мая Айчына”, “Гісторыя роднага краю”.

Зараз работа музея агранізавана па прынцыпу “Вучань – экскурсавод”.

Заахвочаныя дадзенай работай вучні праводзяць экскурсіі па экспазіцыях музея. Заняткі вядуцца як у кабінетах, так і ў музеі, каля помніка, на даму ў ветэранаў, вязняў фашысцкіх лагераў, на могілках, дзе пахаваны ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Праводзяцца тэматычныя выставы, агляд літаратуры па тэмах, працаюць валанцерскія атрады.

Вывады

За перыяд работы у музеі наладзіўся своеасаблівы дыялог пакаленняў, калі да пошукавай і творчай дзейнасці далучыліся дзеці, іх бацькі, бабулі і дзядулі. І гэта радуе. І таму сёння музей нашай школы – гэта і культурна-асветніцкі і навукова-даследчы цэнтр. А гэта надае ўпэўненасці, што сямейныя сувязі ўмацоўваюцца, фарміруецца грамадзянская пазіцыя ў адносінах да Беларусі, а, значыць, музей – цэнтр ідэйна-патрыятычнага выхавання моладзі.

Этнаграфічны музей «Сялянскi быт»

Этнаграфічны музей

ДУА “Кіраўская сярэдняя школа Жлобінскага раёна” быў адкрыт 1 сакавіка 1993г. Плошча памяшкання 25м2.

       Мэта работы музея: ствараць умовы для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі, далучэння іх да агульначалавечай культуры, беражлівых адносін да помнікаў этнаграфіі.

Для дасягнення мэты савет музея рашае наступныя задачы:

— далучэнне моладзі да пошукава-даследчай дзейнасці;

— захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы;

— выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю сродкамі музейнай дзейнасці;

— адраджэнне і перайманне традыцый рэгіянальнай культуры;

— выяўленне і заахвочванне лепшых вучняў этнаграфічнага профілю, папулярызацыя вопыту іх даследчай культурна-асветніцкай дзейнасці.

Асноўнымі напрамкамі ў дзейнасці музея :

— вывучэнне старажытных рамёстваў Кіраўшчыны;

— народная творчасць;

— культурная спадчына;

— таленавітыя людзі краю.

Савет музея складае перспектыўныя планы паходаў па родным краі, заахвочвае вучняў да ўдзелу ў конкурсах, рыхтуе экскурсіі, плануе збірацельскую работу для камплектавання фондаў.

Навуковы архіў музея на сёння – 56 адзінак.

Колькасць набытых музейных прадметаў за перыяд 2009-2013 склаў 74 адзінкі.

Найбольш цікавыя з іх: вязаныя сурвэткі, вазы, абрус, касынкі, падстаканнікі, варатнічок для школьнай формы, вышываныя навалачкі, сарочкі 

Асобую цікавасць прадстаўляюць прылады працы, якія паказваюць працэс апрацоўкі льну: мялка, якая мяла сушаны лён; мяліца, якая аддзяляла кайстру; трапло, якое рабіла валокны льну больш мяккімі, і грэбень, які ачэсваў валокны. Гэтыя чэсаныя валокны льну раней называлі кужаль. Ёсць і старадаўні станок для прадзення нітак – калаўрот, таксама – прасніца, верацяно, матавіла. З матавіла ніткі наматваюцца на спецыяльныя колышкі на сцяне. Гэты працэс і ёсць спосаб навіўкі асновы ткацтва. Аснова потым пераносіцца на навой кросен 

Экспазіцыйная работа, раздзелы экспазіцыі:

1. Прадметы хатняга ўжытку.

2. Прылады працы сялянскай хаты ў полі і лузе.

3. Прылады працы гаспадара і гаспадыні.

4. Працэс апрацоўкі льну.

5. Народная творчасць.

За гады дзейнасці акцыі сабраны і даследаваны матэрыялы да раздзелаў:

6. Старажытныя рамёствы.

7. Культурная спадчына.

8. Таленавітыя людзі краю.

Сабраны і аформлены альбом “Анталогія беларускай песні”, “Радзінна-хрэсбінная абраднасць”.

Даследчыя работы вучняў: “Беларускія калыханкі. Калыханкі, што спявалі нам маці” , “Пацешкі, забаўлянкі і гульні нашай вёскі”, “Вясельная абраднасць”, “Пахаванне. Памінкі. Дзяды”, “Зімовыя абрады і песні”, “Бабулька так лячыла…” Працягваецца работа па тэме “Таленавітыя людзі вёскі і іх рамёствы”.

У экспазіцыі музея знаходзяцца амаль усе экспанаты АФ і НД – 370 адзінак.

Былі арганізаваны выставы: “Ткацкія вырабы мясцовых мастачак”, “Ручнікі вясковай мастачкі Дзядковай К.” 

Дзіцячыя выставы: “Зрабілі сваімі рукамі”, “Калядная зорка”, “Выпільваем лобзікам”, “Нашы рукадзельніцы” і іншыя.

Фондавая работа

Усяго ў музеі 376 адзінак асноўнага і навукова-дапаможнага матэрыялу.

Вядзецца афармленне ўліковай дакументацыі экспанатаў , пашпарт музея, кніга водгукаў. Савет музея сочыць за зберажэннем музейных прадметаў, іх інвентарызацыяй, размяшчэнні ў вітрынах.

Будынак Кіраўскай школы пабудаваны ў 1978 годзе (васьмігодка), у

1991 годзе пабудавана прыбудова. У школе функцыяніруе 28 вучэбных

кабінетаў, 2 майстэрні, 1 спартыўная зала, камп’ютарны клас, бібліятэка,

этнаграфічны музей, гісторыка-краязнаўчы музей “Памяць”, гульнёвы

пакой для вучняў пачатковых класаў. Навучаецца 160 вучняў у 1-11

класах. У 1-4 класах навучаецца 68 вучняў.

Дырэктар школы — Лавецкі Аляксандр Леанідавіч, першая катэгорыя

(2017г.), 15 гадоў педагагічнага стажу.

Намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце:

Сальнік Таццяна Мікалаеўна, 1 катэгорыя (2001г.), 33 гады

педагагічнага стажу;

Лемех Галіна Сяргееўна, 1 катэгорыя (2019 г.), 12 гадоў

педагагічнага стажу.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце — Панамарчук Наталля

Аляксандраўна, 1 катэгорыя (2000г.), 35 гадоў педагагічнага стажу,

Педагог сацыяльны (0,5 стаўкі па сумяшчальніцтву) Канстанцінава

Святлана Мікалаеўна.

У школе працуе 19 настаўнікаў (1 па сумяшчальніцтву), 1

бібліятэкар.

З іх мае вышэйшую адукацыю — 17 настаўнікаў

сярэднюю спецыяльную — 2 настаўніка


Детская шалость с огнем

Будь рядом с ребенком: с 28 по 29 октября в…

Окт 24, 2023

Неделя родительской любви

С 16.10.2023 по 21.10.2023 в государственном учреждении образования «Кировская средняя…

Окт 22, 2023